Home

Рэклама

Наладка

Нічога не нагадвае?

Ліс. 5, 2009 | 08:52 am

Гэты малюнак на кафлі я ўбачыў на падлозе ў кітайскім горадзе Сіане на адной з вежаў.
Да дому заставалася да халеры тысяч кіламетраў...




Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Я дома!

Ліс. 1, 2009 | 01:23 pm

Вандроўка па Кітаю паспяхова скончана. З-за плячыма больш за 4000 кіламетраў па Паднябеснай з заплечнікам, сапраўдная практыка ў мове...
Пачынаецца час прэзентаў-падарункаў, напісання справаздачы. Час даць рады каля 700 фатаграфіям і дзьвум стужкам.

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Кст. 19, 2009 | 11:19 am
location: Мінск-2

Рэгістрацыя пройдзена... Бывай Беларусь! Мяне чакае Кітай.
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Кст. 17, 2009 | 10:09 am
location: Рэно Лагуна

Да ад'езду засталося два дні. Еду ў "Веды" набыць якуюсь кнігу каб бавіць час, ды ў краму па гарэлку на прэзенты
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Літаратурны запой

Кст. 13, 2009 | 09:26 am

Даўно такога не было, як на мінулых выхадных.
Усё пачалося з таго, што ў суботу завёзшы жонку і цёшчу ў “горад” па шопінг, сам пайшоў цягацца па кніжных крамах. Так, без асабістай мэты. Выпадкова трапіў на «Найлепшыя прывітанні з Мінска» Паўля Коля (белмоўны). Пагартаў: Мінск, вайна, Кубэ, гета... Набыў.
А далей, літаратурнае вар’яцтва амаль без перапынку на сон і ежу: да пятай гадзіны раніцы панядзелка! Апісанне горада, вуліц дзе я кожны дзень на працы, грамадскага жыцця, жахі гета ды лагера. Нават на паўгадзіны зганяў на месца былога гета. Трасцянец – паскнарнічаў на час.
Менск ў час акупацыі мяне цікавіў і раней, але з-за таго, што вось адразу, кніг, ды іншай інфармацыі знайсці не атрымоўвалася, гэта тэма адсоўвалася на другое месца. Здаецца мне, што пасля вяртання з Кітаю знайду час.
Так, і яшчэ. Я ня ведаю як там напісана кніга па-нямецку, але беларускамоўны варыянт цудоўны.

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

30

Кст. 2, 2009 | 09:10 am

Але, яшчэ ці ўжо...

Спасылка | Пракамэнтаваць {10} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Кст. 1, 2009 | 12:48 pm

Кітай святкуе ўгодкі абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.



Адбыўся буйнейшы парад.




А ў мяне ў кішэні ўжо ляжыць пашпарт з кітайскай візай ды білеты на самалёт да гораду Пекіну.
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Шыльда як шыльда.

Врс. 30, 2009 | 10:00 pm

Часам каштоўнае хаваецца за будзённым і шэрым.
Знайсці яго – цяжка, але магчыма...
Гэты будынак знаходзіцца збоку ад турыстычных шляхоў, не кожны наведвальнік Полацка ўбачыць гэту шыльду з тых часоў першага глытка, першых надзей. Я і сам яе трапіў сюды толькі дзякуючы шчыраму полацкаму сябру, але й не з першага позірку зразумеў.


Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Мабіла

Врс. 29, 2009 | 03:45 pm

У сувязі са зменай аператара стаў уласнікам Нокіі 2323 С.
Здавалася б тэлефон як тэлефон, але...
МЕНЮ ПА-БЕЛАРУСКУ !!!
ЕСС!
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Міжнароднае радыё Кітая. Цяпер па-беларуску

Врс. 28, 2009 | 01:12 pm

Глядзець тут:

http://belarusian.cri.cn/
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

нядзеля

Врс. 27, 2009 | 02:05 pm

Ну калі ў лес няможна – бо свята, да і турбаваць Цара-змея навошта – ёсць рыбалка )))
Месца, дзе было вырашана сустрэць раніцу вабіла даўно – прыгожая рака са старажытнейшай балцкай назвай, водар сасновага лесу, ціш курганоў.
Чаканні не падманулі! Усё было так. Да і Гаспадар ракі быў шчодры – аддаў сумленна. Дзякуй!
Па дарозе дадому я падпяваў Іван Іванавічу і ва ўяўленні маляваў смачную нядзельную вячэру...
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Врс. 26, 2009 | 12:28 pm

Ну вось, на сёння было запланавана ехаць на рыбу. Не атрымалася. Прыкра што з-за ўласнай нядбайнасці, але хай яшчэ рыбка падгадуецца дзянёк ))
А пакуль паеду на кніжны кірмаш...
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Беларусь вітае Кірыла

Врс. 26, 2009 | 12:01 pm

— 1 студзеня 1999 года у Смаленску святкавалася юбілейная дата ўтварэння БССР, — рассказал “Салідарнасці” Владимир Некляев. — Я прысутнічаў там разам з Лукашэнкам і яго адміністрацыяй — ляцелі на адным самалёце. Ад Масквы прыехалі Селязнёў, выступаў і Кірыл.

Выступление священнослужителя тогда очень возмутило поэта.

— Ён сказаў, што паколькі ў залі сядзяць адукаваныя людзі, то яны ведаюць, што няма ніякай украінскай ці беларускай мовы і культуры, а ёсць агульнае вялікае рускае дрэва, да якога нешта выпадкова прышчапілася і ніяк не знікне. Яно само павінна хутка адмерці ці яго патрэбна састрыгчы, каб гэтыя пабегі не перашкаджалі дрэву развівацца і красаваць.

http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=23918&sn_cat=32
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Врс. 25, 2009 | 04:23 pm

Ніяк не ўцямлю, што на паляўніча-рыбалоўнай выставе робяць прадаўцы жаночых пацерак, бранзалетаў, караляў ды іншай трасцы... Цэлявухі ж няма, а за арэнду плаціць трэба. Не разумею...

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Врс. 24, 2009 | 12:41 pm

Учора адбылася знакавая падзея. Умовы склаліся так, што ўсё ж такі вярнуўся праз пяць год адсутнасці на Вэлком. Diallog, ці прасцей Белсел згубіў яшчэ аднаго галасавога абанента, дарэчы двух – бо жонка таксама. Тэлефон будзе выкарыстоўвацца адмыслова як мадэм. Так што, калі ў выніку чаго некаму спатрэбіцца пачуць мой голас па тэлефоне, а ў яго гэта не атрымаецца – пішыце ліст, я з задавальненнем адкажу і паведамлю новы нумар.
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Врс. 22, 2009 | 04:05 pm

Сёння падавалі заяву на адкрыццё кітайскай візы. Што ўразіла, дык гэта колькасць наведвальнікаў консульскага аддзелу. Не чакаў канешне. Пакуль запаўнялі паперкі ды чакалі ў чарзе, увесь час нехта прыходзіў і прыходзіў... і гэта ўлічваючы, што амбасада працуе на прыём заяваў тры дні на тыдзень.
Аднак едуць беларусы ў Паднябесную...
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Кола жыцця...

Врс. 22, 2009 | 12:36 pm

Сёння, надышоў час пачынаць паміраць, дзеля таго каб нарадзіцца наноў.




Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Сумна нешта

Врс. 21, 2009 | 04:59 pm

Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з рускай мовы і адпаведна транслітараваць на англійскую.

Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца Рошчы (Roshchi), а Заходні - Западным.

Днямі Таварыства беларускай мовы накіравала кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Уладзіміру Макею ліст, у якім заявіла, што "кадастравае агенцтва спрабуе перакрэсліць зробленае ў галіне нармалізацыі напісання назваў геаграфічных аб’ектаў".

ТБМ выступае за тое, каб захаваць пастановы, прынятыя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, і надаваць назвы населеным пунктам і прыпынкам, зыходзячы з беларускай мовы, напрыклад, "Чырвоны Араты" і "Чирвоный Аратый" (а не "Красный пахарь").

Распрацоўка напісання геаграфічных назваў вядзецца спецыялістамі з 2001 года. За гэты час пабачылі свет "Даведнікі назваў населеных пунктаў Беларусі" з 4 абласцей, і 2 апошнія вобласці рыхтаваліся да выдання.

Даведнікі атрымалі станоўчыя водгукі спецыялістаў з ААН, некалькі гадоў выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы геаграфічных мапаў і турыстычных шыльдаў.

http://news.tut.by/society/148035.html
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Багач

Врс. 21, 2009 | 03:04 pm

22 - 23 верасня - дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім - Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.
Хрысціянская назва свуята гаворыць сама за сябе - у гэты дзень нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой павінен быў з'явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.
Багач - язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэаыпамі.
Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю. Дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры - авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца "рагачом". Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.
На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвяраванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў - Сонцу, або Даждзьбогу.
На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.
На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць.
Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу "завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку" і асэнсоўвае з багаццем здабытку ўраджаю на падворку селяніна.
Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад, "Прыйшоў Багач - кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку", сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.

Сцягнуў адсюль: http://galinaartemenko.livejournal.com/
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

(бяз тэмы)

Врс. 19, 2009 | 11:03 pm

Толькі вярнуўся з лецішча. Напрацаваны як той дурань. Скасіў апошнюю траву, пасля з цесцем папілавалі асіну. Усю пакалоў. Прыемны цяжар у целе... і нічога не турбуе.
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Рэклама

Наладка